Што сказаў «Белсату» прадпрымальнік, які зрабіў фурор на Маскоўскім эканамічным форуме

video

Прадпрымальнік Дзмітрый Патапенка прайшоўся з рэзкай крытыкай па дзеяннях расейскіх уладаў.

У сваёй палымянай прамове сярод іншага ён сказаў, што шкоду расейскай эканоміцы наносяць не заходнія санкцыі, а дзеянні ўласных чыноўнікаў, і што «забаронныя крэдытныя стаўкі нам не Барак Оўбама зрабіў».

https://www.youtube.com/watch?v=nWYfaXwwmME
Прадпрымальнік, які валодае некалькімі харчовымі сеткамі ў Расеі і ў краінах Еўропы, раней таксама адзначаўся рэзкай крытыкай дзеянняў расейскіх уладаў.

Прапануем вашай увазе інтэрвʼю «Белсату» з Дзмітрыем Патапенкам, знятае ў жніўні (відэа ніжэй). Прадпрымальнік тлумачыць, навошта чыноўнікі ўзяліся за знішчэнне «санкцыйных» прадуктаў.

https://youtu.be/3jp0me6zMuE?t=2m40s

Дзмітрый Патапенка: Ключавым фактарам з’яўляецца адцягванне грамадзянаў ад рэальных праблемаў. Згадзіцеся, што вывальванне ўсяго гэтага на экраны федэральных каналаў больш займае людзей, чым рост ЖКГ.

Адбываецца паказальнае нанясення траўмаў самому сабе, каб не балела нешта малое. Нагадаю нашым суграмадзяне атрымалі павелічэнне ЖКГ летам на 11 %, нашыя суграмадзяне атрымалі амаральныя ўнёскі на капіталаўкладанні на рамонт дамоў. У мяне так званая «жыроўка» вырасла на 50 %. А гэта істотна.

У любой краіне свету эканамічныя ўлады ўжо даўно палілі б бамбук недзе ў падзямеллі, калі б у іх адбылося такое павелічэнне.«Белсат»: Якую мэту пераследуюць расейскія ўлады?Дзмітрый Патапенка: Выключна адцягнуць увагу, чыста ідэалагічная задача, ніякай эканомікі тут няма. Знішчэнне прадуктаў адбываецца выключна, каб, груба кажучы, «патроліць» грамадства, і грамадства «троліцца» вельмі добра.

«Белсат»: Чаму ўлады прыйшлі да такога рашэння? Нават тыя, хто сімпатызаваў Пуціну і яго атачэнню, асуджаюць знішчэнне трактарамі сыроў і каўбасаў.

Дзмітрый Патапенка: Вокны Овертона ў выглядзе прафесійнай прапаганды вельмі добра працуюць. Заўтра можна вярнуць прыгоннае права, нейкія феадальныя замарочкі – з дапамогай СМІ. Я даўно казаў, што камуністам у 1980-1990-х гадах трэба было зрабіць такую рэч: пры ўступленні ў камсамол дарыць маленькі тэлевізар, пры ўступленні ў партыю дарыць вялікі тэлевізар. Тады б яны ўтрымаліся пры ўладзе вечна. Бо валодаючы першымі трыма кнопкамі на ТБ і першымі трыма кнопкамі на прымачы, можна ў галаву ўкладваць абсалютна самыя мярзотныя рэчы, і чалавек будзе ўспрымаць іх як свае ўласныя. Суграмадзяне як лягушка, што глядзіць у вочы змяі. Гледзячы ў экран, яны дакладна выконваюць каманды, якія ім даюць.

«Белсат»: Якую мэту пераследуюць расейскія ўлады?

Дзмітрый Патапенка: Выключна адцягнуць увагу, чыста ідэалагічная задача, ніякай эканомікі тут няма. Знішчэнне прадуктаў адбываецца выключна, каб, груба кажучы, «патроліць» грамадства, і грамадства «троліцца» вельмі добра.

«Белсат»: Наколькі доўгатэрміновае рашэнне па знішчэнні прадуктаў, якія паступаюць у абыход эмбарга? Разавая акцыя, ці імпарцёры знойдуць нейкі выхад?

Дзмітрый Патапенка: Пачнем з таго, што прылаўкі крамаў не апусцеюць. Як ганарліва заявіў Дзмітрый Мядзведзеў, голаду не будзе. Голаду не будзе да таго часу, пакуль у вас будуць грошы. У савецкіх крамах, у якіх асартымент быў у сотні разоў меншы, чым у цяперашніх супермаркетах, таксама не было голаду. Будзе дастатковым набор з пяці прадуктаў, і ў вас голаду не будзе. А нагадаю: зараз стандартны супермаркет – гэта 3,5 тыс. прадуктаў. Гэта ў 700 разоў можна зменшыць прадуктовы кошык, і таксама не будзе голаду. Мы не памрэм з голаду – былі б грошы на набыццё харчоў. Ці будзе імпартазамяшчэнне? Не. Мы кажам: «Мы зробім свой пармезан». Вельмі хочацца сказаць: відаць, у Францыі, Іспаніі, у Партугаліі, Чэхіі, Нямеччыне пражываюць тупыя людзі без таленту, якія не змаглі паўтарыць пармезан? Бо ён італьянскі. Яны гэтага не рабілі па іншай прычыне. Па-першае, гэта тэхналогіі, па-другое, прывязка да месца вытворчасці.

Калі мы кажам, што за 2-3 месяцы ці нават за год паўторым тое, што людзі рабілі тысячагоддзямі, то гэта нейкае «малпаванне».

Мы робім падробку, дык яшчэ і дрэнную. Гэта асноўная праблема імпартазамяшчэння. Таму эканамічнага складніка ў знішчэнні прадуктаў няма.

Глядзі таксама
Каментары