Што рабіць, калі суседзі ператвараюць жыццё ў пекла?


Філіп Бандаровіч не можа працаваць з хаты, бо яго сусед здае кватэру на содні. І такіх выпадкаў у краіне – сотні.

Спадар Філіп жыве ў трохпакаёўцы ў самым цэнтры Менску. Здавалася б, мужчыне можна толькі пазайздросціць, але суседзі Філіпа здаюць свае апартаменты на содні і гадзіны. Часта кватэру здымаюць адмыслова для рамантычных сустрэч, за дзень праз яе могуць прайсці і дзве-тры пары. Філіп жыве з жонкай ды трохгадовай дачкой, працуе таксама ўдома. Праз суседзяў дачка не можа спаць, а мужчына – выконваць сваю працу.

Юрыстка Анастасія Жаўрыд кажа, што шумных суседзяў можна ўтаймаваць, калі вы назбіраеце дастаткова доказаў дэбошу. Сярод гэткіх доказаў: дыктафонныя запісы шуму, сведчанні іншых суседзяў. З такім наборам ужо можна выпраўляцца ў суд. Паводле статыстыкі, кожную другую позву супраць шумных суседзяў задавольваюць.

У якіх выпадках позвы на суседзяў могуць скончыцца высяленнем і чаму скардзіцца на дэбош трэба ў ЖЭС, глядзіце ў сюжэце.

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Стужка навінаў