Што пакажуць у поўнаметражным фэнтэзі, якое здымаюць паводле беларускіх легендаў?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSDh6SEFWS2YzaGslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У новым беларускім фільме-фэнтэзі «Неруш» будзе цалкам арыгінальны сюжэт, але ўсе вобразы – з беларускіх легендаў. Belsat.eu паспрабаваў праліць святло на інтрыгу ды паразмаўляў з творцамі стужкі.

Група маладых людзей, абʼяднаўшыся напрыканцы 2014-года на базе кампаніі «Aurios Studios», пачала здымкі поўнаметражнага фільму-фэнтэзі «Неруш» на аснове народных беларускіх паданняў і легендаў. Цягам 2015-га года каманда працавала над сцэнаром ды пачала здымаць першыя сцэны.[/vc_column_text][vc_single_image image=”100607″ img_size=”large”][vc_column_text]«Aurios Studios»[/vc_column_text][vc_column_text]

Энтузіязм замест капіталу

Праект заснаваны на энтузіязме ўдзельнікаў ды іх жаданні здымаць атмасфернае беларускае кіно. Каб зарабіць грошы на здымкі ўдзельнікі праекту разам стваралі на замову відэакліпы і рэкламныя ролікі.

Творцы таксама лічаць на падтрыманне прыхільнікаў беларушчыны, распачаўшы збор сродкаў на платформе Talaka.by. Каб закончыць першы этап працы над фільмам, каманда плануе сабраць прыблізна $ 15 тыс., пазней, дзеля завяршэння ўсяго праекту, – трэба яшчэ блізу $ 30 тыс.

Адмыслова для шырокай прэзентацыі кінапраекту і прыцягнення сродкаў для маштабных здымкаў яны падрыхтавалі таксама першы трэйлер стужкі.

«Фальклорная спадчына нашага краю надзвычай багатая, і мы хочам паказаць свету яе багацце. З дзяцінства любячы нашую культуру і літаратуру, мы, стаўшы прафесіяналамі сваёй справы, лічым, што яе папулярызацыя мае неацэннае значэнне для грамадства, і імкнемся рэалізаваць сваю мару. Нашая мэта: здымаць якаснае, цікавае і атмасфернае беларускае кіно», – адзначыў рэжысёр Дзяніс Жыгуноў.

Аўтарка сцэнарыю для стужкі Юлія Шэдзько заўважыла, што тэма фэнтэзі ў Беларусі вельмі мала «раскапаная», хоць патэнцыйных магчымасцяў надзвычай шмат.[/vc_column_text][vc_single_image image=”100583″ img_size=”large”][vc_column_text]

Што адбываецца пасля словаў «жылі яны доўга і шчасліва»?

Паводле сюжэту балады, рыцар сутыкаецца з чароўнаю істотаю, зданню, якая закахалася ў рыцара. Праўда, са скандынаўскай балады ўзятыя толькі правобразы для фільму, сама ж стужка будзе грунтавацца на беларускім матэрыяле.

«Усе казкі звычайна заканчваюцца словамі: «Жылі яны доўга і шчасліва», – падкрэсліла сцэнарыстка Юлія Шэдзько. – І дзецям гэтага бывае дастаткова, але вырастаючы, мы хочам ведаць, што далей. Нам стала цікава пайсці за заслону легендарнага сюжэту і ўбачыць, як маглі б развівацца падзеі далей. Рыцар і здань ствараюць саюз, як і патрабуюць казачныя каноны, але ці шчаслівы і наколькі доўгі? Пра гэта мы і раскажам вуснамі трэцяга героя нашага фэнтэзі, які трапляе ў чароўны лес Неруш і пачынае разбірацца ў яго заблытаных таямніцах. Ён нават уявіць не можа, з чым і з кім сутыкнецца там».

Падзеі фільму будуць адбывацца ў загадкавым лесе Нерушы, які ляжыць недзе ў Беларусі. Вакол гэтага месца множацца паданні, а само яно ахутанае таямніцаю незразумелага і страшнага. У той жа час гэтае месца шмат для каго надзвычай прыцягальнае. Ад герояў патрабуецца адвага, каб увайсці ў гэтую чароўную прастору, бо пасля іх чакае або людское забыццё, або слава на вякі ў народных песнях ды легендах, падкрэсліла аўтара сцэнару.[/vc_column_text][vc_single_image image=”100587″ img_size=”large”][vc_column_text]Дзяніс Жыгуноў – справа[/vc_column_text][vc_column_text]

Адкуль узялася ідэя?

Літаратарка і перакладчыца Юлія Шэдзько спявае разам з рэжысёрам Дзянісам Жыгуновым у камерным хоры «Салютарыс». Аднаго разу Юлія апрацавала для хору старажытную скандынаўскую баладу «Herr Mannelig», кліп жа для гэтай песні пачаў здымаць Дзяніс.

«Убачыўшы, што нам гэтак добра працаваць разам, мы перайшлі да ідэі ствараць нешта большае і цікавейшае – кіно. Фэнтэзі, напэўна, вырасла з фантастычнага чароўнага сюжэту балады», – распавяла Юлія.

Гэтая балада была напісаная ў Сярэднявеччы на старанарвежскай мове, але пасля хутка распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе. Сваю версію балады выканаў нават беларускі гурт «Litvintroll».[/vc_column_text][vc_single_image image=”100601″ img_size=”largo”][vc_column_text]

Які асноўны пасыл стужкі?

«Асноўны пасыл стужкі – гэта пошукі сябе, спазнаванне жыцця праз нязведанае і страшнае, – адзначыў рэжысёр стужкі Дзяніс Жыгуноў. – Мы хочам таксама паказаць, што маніпуляцыя воляй блізкага чалавека губіць як маніпулятара, так і ягоную ахвяру. Вядома, гэта не ўсё, што будзе ў «Нерушы», але пакуль мы б не хацелі пра ўсё расказваць, каб захаваць напругу».

«Не хочацца зрабіць з фэнтэзійнага кіно, з казкі філасофскі трактат, – заўважыла Юлія Шэдзько. – Але наагул, як, напэўна, кожны мастацкі твор: незалежна ад таго, літаратура гэта, жывапіс ці кіно, наш твор будзе перадусім гаварыць з гледачом, будзе расказваць чалавеку пра чалавека. Незалежна ад таго, дзе адбываюцца падзеі, у чароўнай прасторы ці ўдома на кухні, праблемы і пытанні ў людзей адныя і тыя ж, толькі «антураж» розны. Казка і легенда дае больш магчымасцяў, таму што прамаўляе да чалавечага сэрца крыху іншай мовай».

Творцы фэнтэзі не хочуць раскрываць усіх сакрэтаў, але акцэнтуюць, што сюжэт фільму цалкам арыгінальны, з беларускіх паданняў будуць спісаныя толькі вобразы і постаці. У стужцы будзе свой аналаг знакамітага нясвіжскага прывіду – Чорнай Панны, не абыдзецца і без папараць-кветкі, балотнікаў, русалак…

«Прыдумаць персанажаў рознай ступені міфічнасці – не праблема, праблема – перанесці гэта на экран, вельмі шмат залежыць ад фінансавання», – заўважыла Юлія.

Ад таго, ці здолее каманда сабраць патрэбныя грошы, будзе залежаць таксама акторскі склад праекту.[/vc_column_text][vc_single_image image=”100591″ img_size=”large”][vc_column_text]

Дзе будуць здымаць «Неруш»?

Папярэднія здымкі ўжо прайшлі пад Менскам ды ў Друі, што ў Віцебскай вобласці. Каманда запрыкмеціла таксама ўжо некалькі іншых лакацыяў – перадусім у лясах з адпаведнай змрочнай атмасферай.

«Мы будзем старацца перадаць настрой не столькі спецэфектамі, колькі максімальным выкарыстаннем натуральных умоў. На прыкмеце сёння – руіны і закінутыя тэрыторыі, хоць, будзе невялікая колькасць здымак і ў адноўленых інтэрʼерах», – падзяліўся Дзяніс Жыгуноў.

У 2016-ым годзе, калі каманда здолее назбіраць патрэбныя сродкі, маладыя кіношнікі плануюць канчаткова дапрацаваць сцэнар ды правесці ўсе здымкі. Прэм’еру стужкі творцы хочуць зладзіць летам 2017-га года.

Ці стане «Неруш» гэтак жа папулярны як славуты фэнтэзі-серыял «Гульня пасадаў» – пакажа час. Пакуль жа кожны можа стаць кіна-мецэнатам, падтрымаўшы праект ахвяраваннямі на платформе Talaka.by.

Віктар Шукеловіч, belsat.eu

Стужка навінаў