Што пагражае за бойку з міліцыянтам? Праваахоўнікі пракаментавалі інцыдэнт у Пінску


46-гадовага пінчука, які запатрабаваў дакументы ад супрацоўніка ДАІ падчас эвакуацыі аўта, падазраюць у нападзе на міліцыянта.

Праваахоўнікі сцвярджаюць, што пешаход быў нецвярозы і «ўмяшаўся ў справу, якая яго не датычыць».

Інцыдэнт здарыўся 26 жніўня каля 15:00 падчас эвакуацыі няправільна прыпаркаваных аўтамабіляў. Мужчына падышоў да інспектара ДАІ і запатрабаваў паказаць пасведчанне. Той адмовіўся. Падчас канфлікту мужчына пачаў махаць кулакамі і нанёс міліцыянту ўдар у твар. У адказ міліцыянт ужыў у дачыненні да мужчыны задушлівы прыём, пінчук згубіў прытомнасць.

У дачыненні мужчыны завялі крымінальну справу паводле арт. 364 КК Рэспублікі Беларусь (Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працоўніка органаў унутраных справаў). Яму можа пагражаць да 6 гадоў зняволення.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў