Што падарыць на Дзень Святога Валянціна?


Найлепшыя сябры дзяўчат, як вядома, брыльянты. Найлепшыя ж сябры неардынарных дзяўчат з добрым густам – дызайнерскія аксесуары. Як на замову, беларускі брэнд FiodarIrynavich, які ў асноўным спецыялізуецца на завушніцах, прэзентаваў зімовы лукбук.

Лукбук новай калекцыі дызайнерка Ірына Фёдарава зрабіла супольна з брэндам Aviva, які прадукуе трыкатаж ручнога выканання (на які таксама вельмі раю звярнуць увагу). Гэта простыя класічныя рэчы, якія маюць абсалютна неверагодную фактуру.

Дзе набыць аўтарскія падарункі – чытайце ў аўтарскім праекце Вольгі Жарнасек «Стыль».

Глядзі таксама
Каментары