Што новага пакажа «Белсат» летам?


Скандальная праграма, падарожжы, фільмы і рэпартажы – паглядзіце, што мы падрыхтавалі для вас на лета.

З 5 чэрвеня «Белсат» пераходзіць на летнюю сетку вяшчання. Інфармацыйны блок будзе выходзіць у скарочаным выглядзе, затое з’явіцца новая, прычым – скандальная праграма «Вот так». Яна будзе выходзіць на расейскай мове, што выклікала гучную дыскусію ў патрыятычных колах.

Лета – час падарожжаў, і нават калі ваш бюджэт не дазваляе паехаць на мора, не хвалюйцеся – мноства цікавых месцаў ёсць у Беларусі. Пра іх мы традыцыйна распавядзем у цыкле «Аўтаспынам па Беларусі».

Пра цікавыя падзеі ды незвычайных людзей мы пакажам цыкл рэпартажаў «Лета ў «Аб’ектыве».

Штодня вас чакаюць выдатныя мастацкія фільмы па-беларуску. Зоркі сусветнага кіно, вядомыя рэжысёры, сапраўдныя эмоцыі. Глядзіце летнімі вечарамі на «Белсаце».

Для аматараў дакументальнага кіно мы падрыхтавалі лепшыя беларускія і замежныя стужкі. Не прапусціце!

Тэлеканал «Белсат» можна глядзець праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы. Спраўдзіць праграму перадач «Белсату» на тыдзень можна тут.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў