Што і як можна перадаваць арыштаваным


 Не ўсе, каго асудзілі і арыштавалі за мірныя акцыі 25-26 сакавіка ў Менску адбываюць пакаранне ў ЦІП на Акрэсціна. Таму лепш спачатку даведацца месцазнаходжанне асуджанага, раяць праваабаронцы.

Ёсць тры месцы, куды адпраўляюць арыштаваных паводле адміністратыўнага парушэння:

– Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), 1-ы завулак Акрэсціна, 36. Там жа знаходзіцца і ІЧУ (г.Менск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36а);

– Цэнтр ізаляцыі Менскага РУУС (г. Менск, вул. Ф.Скарыны, 20);

Жодзінскі РУУС (г. Жодзіна, вул. Сухаградская, 1).

Да ЦІП праезд: тралейбусы 10, 53, 40, 36, аўтобус 57 у бок Малінаўкі, прыпынак «Прылукская». Ад ст.м. «Міхалова» 10 хвілін пешкам.

Прыём перадач толькі ад блізкіх сваякоў: з 10:00 да 13:00.

Чытайце таксама >>>

За мірны пратэст на Дзень Волі содні прысудзілі 53 асобам. Поўны спіс.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў