Што беларусам абяцаюць кандыдаты на прэзідэнта? (Інфаграфіка)


Добры стан здароўя нацыі. Сяброўства з Захадам і Ўсходам. Эфектыўная барацьба з алкагалізмам, курэннем і наркаманіяй сярод моладзі. Інвестыцыйны кодэкс. Аднаўленне «чарнобыльскіх праграм». Закон аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы. Размеркаванне па жаданні…І шмат іншага прапісана ў перадвыбарных праграмах кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Даведка: поўныя тэксты праграм кандыдатаў.

Мы не будзем грузіць вас шэрагам разумных слоў, аб’ёмнымі тэкстамі з выказванняў кандыдатаў. Прапануем інфаграфіку «Топ-10 слоў з праграм кандыдатаў у Прэзідэнты».

Якім чынам адбіраліся словы з праграм:

1. Толькі назоўнікі.

2. Вялікі шрыфт – больш за усё сустракаецца слова ў праграмы, маленькі шрыфт – менш за ўсё сустракаецца слова.

Статыстыка некаторых слоў кандыдатаў:

А. Г. Лукашэнка: «мы» – 53 разы; «Беларусь» – 20 разоў; «праца» – 8 разоў.

Т. М. Караткевіч: «развіццё» – 16; «грамадзяне» – 9; «сям’я» – 6.

С. В. Гайдукевіч: «краіна» – 20; «Захад» – 7; «грамадзяне» – 5.

Н. Д. Улаховіч: «развіццё» – 13; «Беларусь» – 10; «гісторыя» – 5.

Вы заўважыце, усе мужчыны-кандыдаты часта ўжываюць слова «Беларусь», а Таццяна Караткевіч часцей ужывае «развіццё», «падтрымка» і «грамадзяне».

Пра сям’ю гаварыць толькі Караткевіч (жанчыне гэта бліжэй па прыродзе). У сваю чаргу, толькі Улаховіч успамінае пра традыцыі і гісторыю.

Яшчэ цікавы факт: усе кандыдаты па-свойму называюць беларусаў:

МЫ – ГРАМАДЗЯНЕ – КРАІНА – НАРОД

Спадзяемся кожны з вас знойдзе сваю логіку ў адабраных словах і праграмах, а можа камусьці з вас гэтая інфаграфіка дапаможа зрабіць выбар 11 кастрычніка.

belsat.eu

Стужка навінаў