Што азначае «гібрыдная вайна» для Беларусі?


Чаму беларусам трэба быць пільнымі? Хто яшчэ можа быць датклівы? Хто прыдумаў гібрыдную вайну і калі? На пытанні Сяргея Пелясы* адказаў Марэк Мадэй*(Marek Madej) з Варшаўскага ўніверсітэту, даследчык праблемаў міжнароднай бяспекі.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/U9IBLIDRhOQ?t=19m42s”][vc_column_text]Спадару доктар, што такое гібрыдная вайна? Чым яна адрозніваецца ад класічных канфліктаў, якія мы ведалі раней?

– Сам тэрмін «гібрыдная вайна» крыху не дакладны, і яго можна па-рознаму разумець. Тым не менш, ён паказвае, што сёння мы маем дачыненне з канфліктамі, якія не такія празрыстыя, чыстыя і такія адназначныя ў спосабах іх вядзення, як раней. Не зразумела, хто змагаецца, а хто не змагаецца, як у класічных войнах. Гэтак, як мы іх разумелі цягам апошніх двухсот гадоў.

У еўрапейскіх краінах мы заўсёды бачылі войны як сутыкненне рэгулярных узброеных сілаў, у абмундзіраванні, якія на полі бітвы змагаюцца між сабой. Гэтае поле бітвы было палянай, потым стала горадам, пазней ператварылася ў вельмі вялікі абшар. Але гэта была вайна рэгулярнай арміі супраць рэгулярнай арміі. Рэгулярная армія адной дзяржавы супраць рэгулярнай арміі іншай дзяржавы.

А гібрыдная вайна – гэта сутыкненне, прынамсі ў такім найбольш агульным разуменні, у якім праціўнікамі могуць быць дзве дзяржавы, але адзін з бакоў выкарыстоўвае розныя метады. Адначасова ўжывае рэгулярныя часткі і нерэгулярныя. Тэрарыстычныя атакі ды інфармацыйныя кампаніі.

Сёння выкарыстоўвае новыя тэхналагічныя інструменты – кібернетычныя войны і падобныя рэчы.То бок, гібрыдная вайна можа быць сігналам, што развіццё ўсіх войнаў, не толькі нейкага канкрэтнага тыпу, але ўсіх войнаў, накіроўваецца ў сінхроннасць, адначасовасць выкарыстоўвання шматлікіх і розных спосабаў барацьбы. Бараніцца ад такога праціўніка нельга па-старому. То бок нельга канцэнтравацца толькі на дзейнасці рэгулярных сілаў.

Гібрыдная вайна, прынамсі ў медыях, асацыюецца пераважна з расейскай агрэсіяй супраць Украіны ў Крыме і на Данбасе. Але ці сапраўды расейцы яе прыдумалі? Хто прыдумаў гэты тэрмін, і калі гэта адбылося?

– Сама ідэя гібрыднай вайны для некаторых супольнасцяў, некаторых культурных групаў, гэта нават нармальны спосаб вядзення вайны. Яны заўсёды так ваявалі. Вядзенне такога тыпу змагання адбывалася і значна раней. Гэта хутчэй еўрапейскія дзяржавы і Амерыка думаюць пра гэта як пра нешта новае і выключнае. Але ў большасці дзяржаваў у свеце гэтак заўсёды вялі войны. Часам дзеялі рэгулярнымі сіламі, потым нерэгулярнымі, і гэтак далей. Аднак тэрмін паўстаў у Злучаных Штатах і хутчэй для апісання з’яваў, з якімі яны сутыкнуліся ў такіх сітуацыях як у 2006 годзе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”71698″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота: Вікіпедыя «Ізраільскі жаўнер кідае гранату ў бункер «Хезбаллы» у Ліване. 2006 г».

Тады адбыўся канфлікт Ізраілю з Хезабаллою, з “Партыяй Бога” ў Ліване, якая з аднаго боку дзеяла як рэгулярная армія на частцы тэрыторыі, а ў іншым месцы ўжывала тэрарыстычныя метады. Сам тэрмін увайшоў ва ўжытак у першай дэкадзе дваццаць першага стагоддзя, хоць некаторыя праявы былі ў дзевяностыя гады.[/vc_column_text][vc_single_image image=”71736″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота: smallwarsjournal.com «Фрэнк Гофман»

Адным з галоўных прамоўтараў быў амерыканскі даследчык з універсітэту нацыянальнай абароны Фрэнк Гофман (Frank G. Hoffman). Гэты тэрмін увайшоў ва ўжытак цягам апошняй дэкады. Хаця практыка была раней. Аднак тое, з чым ён цяпер асацыюецца, як вы слушна сказалі, з расейскімі захадамі, якія атаясамліваюцца з гібрыднымі дзеяннямі, гэта яшчэ крыху іншы тып гібрыднай вайны. Бо тут таксама спалучаюцца розныя формы дзеянняў. Але больш інтэнсіўна выкарыстоўваюцца невайсковыя метады. Такія, як прапаганда ці сабатажныя дзеянні, якія не ёсць чыста вайсковымі аперацыямі. Амерыканцы канцэнтраваліся хутчэй на такіх сітуацыях, у якіх мы маем дачыненне з праціўнікам, які дзее збройна, але ўжывае розныя метады.

Тое, што робіць Расея ва ўкраінскім кантэксце, мы называем гібрыднай вайной, але гэта мае крыху іншы характар. Бо ў першую чаргу гаворка ідзе пра спалучэнне неваенных метадаў дзеяння з ваеннымі, каб дасягнуць канкрэтнай палітычнай мэтай.

Украіна ў акрэслены момант сваёй гісторыі, падчас рэвалюцыі ды пасля яе аказалася аслабленай, падатлівай на гібрыдныя пагрозы. Хто яшчэ ў нашым рэгіёне, напрыклад, сярод дзяржаваў НАТО і не толькі НАТО, можа быць уражлівым – і якім чынам?

– Сапраўды, што датычыць гібрыднай вайны, то найлягчэй яе весці супраць праціўніка, які сам падатлівы. Мае нейкія ўнутраныя слабасці, слабыя дзяржаўныя структуры, магчыма, нейкія этнічныя ці рэлігійныя групы не задаволеныя сваім статусам у дзяржаве. Ці такія групы, якія з гэтай дзяржавай слаба сябе атаясамліваюць.

Вельмі часта сам гэты працэс гібрыднай вайны пачынаецца з аслаблення праціўніка дзякуючы прапагандзе. Падаграваюць негатыўныя настроі часткі грамадзянаў супраць дзяржавы, і толькі пасля адбываецца ўваход, напрыклад, вайсковых сілаў, з яўным падтрыманнем сепаратыстаў. У такім выпадку падатлівасць дэманстравалі б такія дзяржавы, якія маюць праблемы са структурай дзяржаўнасці. Маюць, скажам, этнічную меншасць, якая моцна асацыюе сябе з суседам, які мог бы выкарыстоўваць такія метады такім чынам.

На шчасце, у выпадку НАТО ўнутраная стабільнасць даволі вялікая, таму няма сур’ёзнай рызыкі. Але без сумневаў, пасля ўкраінскага досведу, НАТО найчасцей указвае на балтыйскія дзяржавы як краіны, якія могуць стаць патэнцыйнай ахвяраю. А прынамсі нехта можа спрабаваць ужваць метады гібрыднай вайны супраць іх. І вядома, калі яны маюць праблемы з расейскай меншасцю, то гаворка ідзе пра выкарыстанне гэтага патэнцыялу Расеяй. Тым не менш, мне здаецца, што вельмі важны тут факт удзелу ў НАТО або па-за Альянсам. Акрэсленыя фактары ў Латвіі ці ў Эстоніі, такія, як немалая расейская меншасць, маглі б радыкалізавацца. Яны маглі б палічыць сябе ахвярай дзяржавы, супраць якой пачалі б дзеянні. Іх падтрымала б Расея. Аднак нават калі ёсць такі патэнцыял, то самі расейцы, што жывуць у Латвіі ці ў Эстоніі, разумеюць што жыццё ў дзяржаве Еўразвязу і НАТО, нягледзячы на некаторыя мінусы дае ім таксама і выгаду.[/vc_column_text][vc_single_image image=”71714″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота: Вікіпедыя «Масавыя закалоты ў Таліне ў 2006 г. пасля пераносу помніка «Бронзавага жаўнера».

Дэмакратычныя дзяржавы, якія ёсць часткай Еўрапейскага звязу і НАТО, маюць аднак дадатковыя акрэсленыя гарантыі бяспекі, якія змяншаюць рызыку, што гэтыя дробныя недасканаласці ці патэнцыйныя недасканаласці ў іх структурах могуць выкарыстаць.

Што вы думаеце пра Беларусь? У нас апошнім часам усё больш звяртаюць на сябе ўвагу з’яўленне парамілітарных аддзелаў, праваслаўных, прарасейскіх, казакоў і г. д. Беларусь застаецца пад уплывам расейскіх медыяў, расейская мова распаўсюджаная. Беларуская мова ў акрэсленым гета. Таксама пытанне расейскай вайсковай базы, якое не да канца вырашанае. Як вы мяркуеце, ці пагражаюць Беларусі гібрыдныя дзеянні? На што яшчэ варта звяртаць увагу?

– Вядома, Беларусь можа мець акрэсленую падатлівасць. Шмат з гэтых фактараў могуць выкарыстаць, калі б нехта захацеў. У гэтым выпадку Расея – каб дэстабілізаваць краіну аж да такога ўзроўню, які дазволіць адарваць частку краіны ці змяніць уладу. Безумоўна, акрэсленая падатлівасць ёсць у выпадку Беларусі. Але я не ведаю, ці сёння Расея мае такі намер – пачынаць такога кшталту кампанію.[/vc_column_text][vc_single_image image=”71702″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота: Сацсеткі Трэніроўка Вайскова-патрыятычнага цэнтру «Казачы спас»

– Без сумневаў, трэба ў гэтай сітуацыі быць пільнымі. Трэба назіраць, што і як кажуць прадстаўнікі меншасцяў, якія дзеянні выконваюць асобы, што ўдзельнічаюць у вайсковых арганізацыях, ды іншае. Гэта яшчэ не мусіць азначаць вайны, але можа аказацца падрыхтоўкай. Напрыклад, да наступнага этапу эскалацыі канфлікту. Мне здаецца, што гэтыя рэчы патрабуюць вялікай увагі.

Аднак я лічу, што цяперашняя сітуацыя Беларусі, якая нягледзячы ні на што ўсё ж афіцыйна ёсць саюзнікам Расеі, змяншае рызыку такой агрэсіі. Я маю на ўвазе агрэсію ў вялікім маштабе. Хутчэй гаворка можа ісці пра дзеянні, якія прымусяць Беларусь да больш прыязнага стаўлення да расейскай палітыкі ў акрэсленых справах.

Гэта так. Але жадання дэстабілізаваць да ўзроўню ўсходняй Украіны ці чагосьці большага я б не прагназаваў, бо і расейская дзяржава сёння заангажаваная ў шматлікіх месцах. Акрамя таго, гэта не мусіць быць у інтарэсах Расеі. Але Беларусь мае акрэсленую падатлівасць, і акрамя таго, яна значна меншая за Расею. Гэта трэба ўлічваць.

*Марэк Мадэй, доктар паліталогіі, працаўнік Інстытуту міжнародных дачыненняў Варшаўскага ўніверсітэту, у 2006–2010 гг. галоўны спецыяліст у Польскім Інстытуце міжнародных дачыненняў. Спецыялізуецца ў галіне міжнароднай бяспекі.

*Сяргей Пеляса, скончыў факультэт міжнародных дачыненняў ва Універсітэце Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, журналіст, рэдактар міжнароднага тыднёвіка «Прасвет» на «Белсаце».

belsat.eu

Стужка навінаў