Што «Аль-Джазійра» кажа пра «Белсат»?


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”93050″ img_size=”large”][vc_column_text]Адно з найбуйнейшых сусветных медыяў у найноўшым фільме з цыклу «Людзі і ўлада» распавядае пра Беларусь. У стужцы можна пабачыць тое, што не паказвае нават «Белсат» – напрыклад, як выглядае менская рэдакцыя нашага тэлеканалу. Пра здымкі «Беларусі: апошняй дыктатуры Еўропы» распавядае нашая вядоўца Кацярына Барушка, якая стала суаўтаркай рэпартажу.[/vc_column_text][vc_column_text]Як паўстала ідэя зняць фільм для «Аль-Джазіры»?

Ідэя рэпартажу паўстала ў лонданскай рэдакцыі «Аль Джазійры». Калі журналіст Глен Эліс (Glenn Ellis) пачаў рыхтавацца да здымкаў, ён падумаў, што «Белсат» будзе добрай крыніцай інфармацыі. Ён звярнуўся да мяне як да міжнароднага каардынатара. Я скінула яму пару парадаў, яны яму спадабаліся і ён прапанаваў супрацу. З Гленам мы выдатна паразумеліся, і супраца развілася ў суаўтарства.[/vc_column_text][vc_single_image image=”93039″ img_size=”large”][vc_column_text]Наагул, ён першапачаткова думаў, што раз у нас такая дурнаватая палітычная сітуацыя, яму складана будзе з калегамі. Ён нават збіраўся прыехаць са сваім аператарам. І ўжо падчас здымкаў ўразіўся, што ў Беларусі так шмат адэкватных прафесіяналаў міжнароднага ўзроўню. Аператар фільма – беларус Аляксандр Масальскі.

Ці меў Глен Эліс акрэдытацыю?

Так, акрэдытацыя была.

А што мае на ўвазе Таццяна Караткевіч, адна з гераіняў рэпартажу, калі кажа, што выраз «не важна, як галасуюць – важна, як лічаць» набывае цяпер новы сэнс?

Караткевіч мела на ўвазе, што зараз важна, як галасуюць, а не лічаць галасы: маўляў, падтрымка грамадства важнейшая за лічбы. Я спрабавала пераканаць рэдактара пакінуць канец цытаты, але брытанцы ўпёрліся, што ангельскамоўныя гледачы зразумеюць і так.

Дарэчы, вельмі часта я ў лепшых традыцыях беларускасці спрабавала падкрэсліць, што «вой, не ўсё так дрэнна, вось тут, напрыклад, ініцыятыва добрая, і тут вось змагаюцца, і тут вось актывіст ёсць».

Але брытанскія журналісты і рэдактары не маглі мяне зразумець. Казалі: «Дзяўчына, у вас у краіне жудасная сітуацыя з правамі чалавека. Абавязак журналіста – пра гэта трэба трубіць. І тады такіх ініцыятываў і актывістаў будзе толькі больш».

Чаму ты пакрыўдзілася на tut.by за іх рэцэнзію на фільм?

Першапачаткова гэты партал, пішучы пра рэпартаж, нават не ўзгадаў, што пэўная частка ў ім прысвечаная «Белсату», ягонай ролі ў сучаснай Беларусі, а «Аль-Джазійра» наагул была прадстаўленая як канал краіны, дзе дзее шарыят. А тое, што фільм здымаў брытанец, для канала «Al Jazeera English», які лічыцца адным з самых паважаных СМІ ў свеце, неяк не ўзгадана.

Паглядзець фільм можна па спасылцы.

ДД, belsat.eu; фота: Юля Цяльпук

Стужка навінаў