Што агульнага паміж Сяргеем Гайдукевічам і Віктарам Януковічам?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGVG55S1p0a0E5NjAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Героі новага выдання праграмы «Эксперт» кпяць са скандалу аб фальшывай вышэйшай адукацыі Сяргея Гайдукевіча і параўноўваюць яго з клоўнам.

Глядзець выданне праграмы «Эксперт» цалкам

«Памятаеце, калі Януковіч ішоў на прэзідэнта, то купіў сабе прафесарскі дыплом і пісаў, што ён «праффесар» – праз два «ф». Гайдукевічу засталося навучыцца пісаць «юрыстт» праз два «т»?» –  кажа адзін з герояў.

Аўтары выдання пажартавалі з Сяргея Гайдукевіча, які не беспадстаўна лічыцца ледзьве не самым надзейным «спарынг-партнёрам» Аляксандра Лукашэнкі на выбарах. Сёлета аказалася, што дыплом аб вышэйшай адукацыі ў гэтага экс-кандыдата несапраўдны, а, значыць, Сяргей Васілевіч дзесяцігоддзямі ўводзіў у зман грамадскасць і беларускі Цэнтрвыбаркам.

Алею ў агонь падліў каментар спадара Гайдукевіча для belsat.eu, дзе палітык адмовіўся прызнаць несапраўднасць універсітэцкага пасведчання і наагул заявіў, што мае дзве вышэйшыя адукацыі.

Героі праграмы «Эксперт» працягнулі тэму: «Гайдукевіч сцвярджае, што ў 1997 годзе атрымаў вышэйшую адукацыю праз інтэрнэт. Але ў Гайдукевіча сапраўдныя прэзідэнцкія амбіцыі! Ён вельмі лёгка мог бы набыць сабе на чорным рынку пасведчанне Цэнтрвыбаркаму аб абранні сябе прэзідэнтам. Вось каб Гайдукевіч купіў дыплом аб сканчэнні клоўнскага аддзялення цыркавой вучэльні, то ніякіх падазрэнняў б не ўзнікла», – жартуюць маляваныя наведнікі кавярні «Крумкачы».

ГВ[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў