Што агледзеў міністр транспарту ў першым цягніку ў Нацыянальны аэрапорт?


З 7-га лістапада Беларуская чыгунка адкрыла новую лінію са станцыі Менск-Пасажырскі да Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Працягласць маршруту з улікам перасадкі складае 70 хвілінаў, з іх – 55 хвіліны пасажыры едуць у цягніку.

Далей з прыпынку «Нацыянальны аэрапорт Менск» непасрэдна на лётнішча трэба праехацца на аўтобусе. Кошт квітка з Менску складае 25 000 рублёў.

З 8 лістапада будзе ажыццяўляцца 5 рэйсаў на дзень.

Першымі пасажырамі першага цягніка ў Нацыянальны аэрапорт сталі чыноўнікі з Міністэрства транспарту і начальства Беларускай чыгункі. Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак, між іншым, уважліва агледзеў прыбіральню ў новым цягніку.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў