Штайнмаер: Прыпыненне санкцыяў – крэдыт даверу Беларусі


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”41178″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Міністр замежных справаў Нямеччыны адзначыў «рэальную перспектыву пакрокавага паляпшэння» у стасунках Беларусі і Захаду.

«Гэта быў першы візіт беларускага міністра замежных справаў за шмат гадоў. Франк-Вальтэр Штайнмаер расцаніў сённяшні візіт Уладзіміра Макея як важны сігнал і заявіў пра «рэальную перспектыву пакрокавага паляпшэння стасункаў між Беларуссю і Захадам», – гаворыцца ў паведамленні нямецкага МЗС.

Міністр замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер сёння сустрэўся ў Берліне з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем.

Паводле Штайнмаера, сустрэча стала магчымай дзякуючы зрухам у Беларусі: вызваленыя палітзняволены, прэзідэнцкія выбары, у адрозненне ад 2010 года, прайшлі мірна, хаця яны не ва ўсім адпавядалі еўрапейскім стандартам. Цяпер неабходна паспрабаваць стварыць атмасферу неабходнага даверу для ўзаемнага збліжэння, мяркуе кіраўнік МЗС Нямеччыны. Прыпыненнем санкцыяў Нямеччына і ЕЗ выдалі Беларусі «крэдыт даверу».

18 лістапада ў Менску на канферэнцыі «Выхад на новыя рынкі» амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Пэтэр Дэтмар заявіў, што, прыпыняючы санкцыі ў адносінах да беларускіх чыноўнікаў і шэрагу прадпрыемстваў, Еўразвяз паказвае, што гатовы распачаць будаванне стасункаў з Беларуссю «з чыстага ліста».

У канцы кастрычніка Еўразвяз на чатыры месяцы прыпыніў дзеянне санкцыяў у адносінах да 170 фізічных асобаў і трох прадпрыемстваў з Беларусі.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН, фота Twitter нямецкага МЗС

Стужка навінаў