Штабам прарасейскіх баевікоў на Данбасе кіруе расейскі генерал


Генерал-маёр расейскай арміі Аляксей Завізьон з пазыўным Алагір адказвае за перадыслакацыю артылерыі, цяжкай тэхнікі баевікоў, – паведамляе ў сваім Facebook Маркіян Лубкіўскі, дарадца кіраўніка СБУ.

«Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам і каардынацыяй здзяйсняліся самыя маштабныя і крывавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў, такіх як Краматорск і Марыупаль», – напісаў ён у Facebook.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх спецслужбаў Аляксей Завізьон скончыў у 1986 г. Чэлябінскае вышэйшае танкавае вучылішча. З 1997 г. Служыў у Забайкальскай вайсковай акрузе, мае досвед удзелу ў баявых дзеяннях у Чачэніі.

«Магчымай заменай Завізьона можа быць Андрэй Віктаравіч Гурулёў», – паведамляе Маркіян Лубкіўскі.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў