Шляхецкая геральдыка не лішняя – нават на верталёце


На аэрадроме «Караліно» пад Горадняй адбыўся авіяфестываль.

Фестываль сабраў удзельнікаў з Менску, Маладзечна, Мазыра, Баранавічаў, Пінску і іншых гарадоў. Адзначыліся парашутысты з гарадзенскага аэраклубу, парапланерысты, а таксама ўладальнікі лёгкай прыватнай авіяцыі – самалётаў ды верталётаў.

Сярод іншага, даволі арыгінальна глядзеўся верталёт з сімволікай сядзібнага комплексу Сула, з надпісам «Панскі маёнтак» ды стылізаваным гербам – аматары шляхецкіх традыцыяў не цураюцца і сучаснай тэхнікі.

Уваход на фестываль «Неба выбрала нас» быў свабодны і даў магчымасць не толькі паглядзець на мёртвыя петлі у небе, але і пагутарыць з асамі асабіста – на зямлі.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары