Шлях расейскага вайскоўца на Данбасе ў чатырох фотаздымках


«Усяго чатыры карцінкі. У іх – вельмі кароткі шлях расейскага вайскоўца. Яго забілі ў чужой дзяржаве, пераапранутым у «мясцовае апалчэнне Данбасу», абаронцы гэтай дзяржавы», – гэтак адзін з рэсурсаў каментуе апублікаваныя фотаздымкі маладога мужчыны, які, як мяркуецца, ваяваў на тэрыторыі Украіны.

У каментары да здымкаў напісана, што гэта 21-гадовы Антон Туманаў, які служыў у расейскім войску. Спачатку – фота з дзяўчынай, потым – са зброяй, наступныя – крыж на могілках і пасведчанне аб смерці з пазнакаю «род смерці не ўстаноўлены».

Былой дзяўчыне Настассі Чарновай карыстальнікі сацсетак выказваюць спачуванні ў сувязі са смерцю Антона. На допісы ад украінцаў дзяўчына рэагуе агрэсіўна.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары