«Чарнобыльскі» і «воўчы шлях»


Галоўныя падзеі гэтага тыдня ад belsat.eu.

У Расеі асудзілі беларускага патрыёта за салідарнасць з Украінай 

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

22-гадовы Кірыла Сілівончык працаваў сістэмным адміністратарам на адным з заводаў у Ніжнім Ноўгарадзе. У снежні мінулага года яго затрымалі і абвінавацілі па арт. 205.2. Крымінальнага кодэксу РФ (публічныя заклікі да ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або публічнае апраўданне тэрарызму). У Расеі справы па гэтым артыкуле падпадаюць пад юрысдыкцыю вайсковага суда, нават калі абвінавачаны – цывільная асоба.

Па дадзеных следства, беларус у кастрычніку 2014 года на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» размяшчаў фатаграфіі і рабіў запісы, у якіх выказваў сваё стаўленне да падзеяў на Украіне, заклікаў «забіваць маскалёў», «вярнуць Крым Украіне».

Польскае МЗС адмовіла «байкерам Пуціна»

[vc_single_image image=”6″ img_size=”large”]

«Міністэрства замежных спраў накіравала дыпламатычную ноту ў расейскую амбасаду ў Варшаве аб адмове ва ўездзе на тэрыторыю Польшчы групы матацыклістаў, сярод якіх былі прадстаўнікі клубу «Начныя ваўкі»», паведамляцца на афіцыйнай старонцы польскага МЗС.

Расейскае МЗС незадаволена рашэннем польскага дыпведамства і называе яго «неадэкватным».

Чарнобыльскі шлях-2015

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Грузію закрануў і вельмі балючаю для Крамля праблему – прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

Кадыраў загадаў страляць па расейцах. Прэзідэнт Чачэніі дазволіў сваім сілавікам забіваць «федэралаў»

[vc_single_image image=”16″ img_size=”large”]

«Я афіцыйна заяўляю, калі без вашага ведама на вашай тэрыторыі з’яўляецца, не мае значэння, масквіч ці стаўрапальчанін, адкрыць агонь на знішчэнне – распарадзіўся Рамзан Кадыраў падчас нарады сілавікоў. – З намі павінны лічыцца. Хопіць. Нас прыніжалі, абражалі. Мы не дзеля гэтага прымалі канстытуцыю, каб нас забівалі», – прыгразіў Кадыраў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў