Школьнік выпрасіў у знаёмага больш за $ 10 тыс. і прагуляў у барах


17-гадовы падлетак ашукаў хлопца, з якім лекаваўся ў псіхічнай больніцы.

Пацярпелы падаў заяву ў міліцыю. Паводле яго, пасля выпіскі яны падтрымлівалі стасункі ў сацыяльных сетках. Падчас перапіскі падлетак пералічыць яму грошы на картку на дапамогу ў сувязі са смерцю бабулі, смерцю маці, на дапамогу бацьку-інваліду, на рамонт аўта ды іншае.

Агулам няпоўнагадовы зламыснік выманіў $ 10 150, якія выдаткаваў на паездкі таксоўкаю, дыскатэкі, бары, набыў аўта, якім кіраваў п’яны без пасведчання кіроўцы.

Вымагальніка затрымалі. Паводле міліцыі, ён стаіць на ўліку ў інспекцыі справаў няпоўнагадовых за прагулы школьных заняткаў і ўжыванне алкаголю. За махлярства яму пагражае да 7 гадоў турмы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў