Школьнік у Гомлі засунуў палец у фотаапарат – і не змог дастаць


Давялося выклікаць ратавальнікаў.

2 лютага ратавальнікі Гомельскага гарадскога падраздзялення МНС атрымалі паведамленне, што ў адной са школаў вучань не можа дастаць палец з фотаапарата.

Фота – МНС Гомельскай вобласці

На месцы аказалася, што, хлопчык 2010 года нараджэння, засунуў паказальны палец правай рукі ў адсек для батарэі фотаапарата – і не можа дастаць яго самастойна.

Хлопчык 2010 года нараджэння не здолеў дастаць палец са стужкавай камеры. Фота – МНС Гомельскай вобласці

Вызвалялі палец з камеры ратавальнікі з дапамогай адмысловага інструменту. З рукой усё ў парадку.

«Стан хлопчыка здавальняючы, у шпіталізацыі не мае патрэбы»,падае старонка МНС.

ДД

Стужка навінаў