Школьная лінейка вачыма вучаніцы. Глядзіце стрым!


Вучаніца 4-га класу адной з берасцейскіх школаў пагадзілася паказаць гледачам «Белсату» сваю школьную лінейку. З урачыстасці стрыміць Каміла Ляўчук.

11:30 Лінейку абвесцілі завершанай. Дзяцей запрашаюць у класы, а мы неўзабаве завяршаем наш стрым.

11:25 «Дзеці трошку баяцца казаць, бо тут строгая дысцыпліна», – зазначае нашая карэспандэнтка. І спачувае хлопчыку, які танчыць у шапцы.

11:20 Дзеці падарылі кветкі і цукеркі сваім настаўніцам і настаўнікам. Аднакласнік Камілы выступіў ля мікрафона і пажадаў усім добрай вучобы. «Малайчына, класна выступіў, стараўся», – кажа Каміла. Потым распачаўся пастановачны выступ пад песню «Учат в школе».

11:10 На лінейку прыйшлі ветэран другой сусветнай вайны і ўдзельнік вайны ў Афганістане. Зайграла «Лявоніха».

11:05 Аднакласнік Камілы параіў пацікавіўся версіяй айфону нашай карэспандэнткі і параіў весці стрымы праз Ютуб.

11:00 Перад пачаткам урачыстай лінейкі настаўніца спрабавала забараніць Каміле здымаць відэа, але даведаўшыся пра трансляцыю, адышла ў бок.

Сёлета ў школы і гімназіі Беларусі прыйдуць агулам каля мільёна вучняў і вучаніц, у тым ліку 110 тысячаў першакласнікаў.

Тэма першага ўроку ва ўсіх школах – «Мая краіна Беларусь».

 

Глядзіце таксама:

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары