Школа і калгас заплацяць $ 25 000 бацькам дзяўчынкі, якая загінула на бульбе


Незалежны прафсаюз РЭП дапамог адсудзіць на карысць бацькоў 13-гадовай Вікторыі Папчэні, якая летась загінула на калгасным полі, Br 50 000, паведамляе praca-by.info. Маральную кампенсацыю за смерць дачкі Алегу і Юліі Папчэні выплаціць сельгаспрадпрыемства і школа.

Такое рашэнне 19 студзеня вынес суд Маладзечанскага раёну. Інтарэсы пацярпелых абараняў прафсаюз РЭП, сябрам якога з’яўляецца Алег Папчэня, бацька загінулай. РЭП у працэсе прадстаўляў юрыст Юрый Белякоў. У сваім пазове Алега Папчэня патрабаваў, каб маральную шкоду яму кампенсавала дзяржава, а менавіта – два сельгаспрадпрыемствы і аддзел адукацыі.

Суддзя самастойна дадаў у спіс адказчыкаў настаўнікаў і кіроўцу. Прафсаюз РЭП выступіў супраць прыцягнення да адказнасці фізічных асобаў.

Br 35 000 бацькам загінулай выплаціць сельгаспрадпрыемства – уласнік грузавіка і Br 15 000 – школа, паведаміў у сваім «Facebookʼу» актывіст Андрэй Стрыжак.

13-гадовая школьніца з Маладзечна загінула на бульбяным полі сельска-прамысловага комплексу «Усход-Агра» пад коламі грузавіка ў 2017 годзе.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў