Шэнгенскія візы падаражэюць да € 80


Амбасадары ЕЗ ухвалілі ад імя Рады Еўразвязу мандат на перамовы з Еўрапарламентам у зменах візвага кодэксу.

Калі разгледзяць гэтае пытанне і прымуць канчатковае рашэнне, не паведамляецца.

Яшчэ ў сакавіку пра распрацоўку паправак у візавыя правілы ЕЗ абвясціла Еўракамісія.

Ініцыятыва прадугледжвае:

  • павышэнне кошту візы з € 60 да € 80;
  • істотнае скарачэнне тэрмінаў выдачы візаў – з 15 да 10 дзён;
  • заяўкі на візу трэба будзе падаваць не за 3 месяцы да паездкі, а за 6. Працэдура падачы заяўкі будзе цалкам электроннай;
  • краінам, якія ўваходзяць у шэнгенскую прастору, прапаноўваецца дазволіць выдачу кароткатэрміновых візаў непасрэдна на мяжы. Выдача такіх візаў будзе абмежаваная, а іх атрымальнікі змогуць знаходзіцца толькі ў той краіне, дзе была выдадзеная віза;
  • вызначыць больш дакладна, якая краіна мае разглядаць заяўку на наведванне некалькіх краінаў;
  • увесьці ўзгоднены падыход да выдачы шматразовых візаў на 1–5 гадоў для «рэгулярных вандроўнікаў з добрай візавай гісторыяй».

Для краінаў з дзейнымі пагадненнямі аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕЗ, у прыватнасці, з Расеяй, візавы кошт падрасце з € 30 да € 40. Беларусь таксама дамагаецца спрашчэння візавага рэжыму, але пакуль гэтае пагадненне ўсё яшчэ знаходзіцца на стадыі абмеркавання.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў