Шэнгенскія візы могуць патаннець


«Візавая лібералізацыя» прадугледжвае змяншэнне коштаў на шэнгенскія візы, павелічэнне тэрмінаў іх дзеяння ды змяненне неабходнага пакету дакументаў. На саміце «Усходняга Партнёрства», што адбудзецца ў траўні ў Рызе Беларусь і Еўразвяз могуць падпісаць пагадненне аб палягчэнні візавага рэжыму.

Паводле амбасадара Беларусі ў Бельгіі Андрэя Яўдоўчанкі, паміж Беларуссю і Еўразвязам няма «сурёзных рознагалоссяў», якія б не дазволілі падпісаць пагадненне. Ці прынамсі папярэдне ўзгадніць яго тэкст.

Першы раўнд кансультацый па пытаннях візавай лібералізацыі паміж Беларуссю і Еўразвязам адбыўся ў Менску 12–13 чэрвеня 2014 года, другі – у Бруселі 24–25 лістапада.

Паводле прадстаўніцы ЕЗ у Беларусі Майры Моры, шэнгенскія візы могуць стаць таннейшымі для беларусаў, павялічыцца пералік катэгорый грамадзянаў, якія змогуць атрымаць візы бясплатна, а асобы «з добрай візавай гісторыяй» змогуць атрымліваць дазволы на больш працяглы тэрмін.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў