Шэндэровіч: З вышэйшых школаў выганяюцца апошнія свабодалюбівыя людзі


Расейскі журналіст і пісьменнік распавядае, як «закручваюцца гайкі» у яго краіне.

Журналіст і пісьменнік з Расеі Віктар Шэндэровіч кажа, што зараз у Маскве зачыняюцца ліцэі і школы, у якіх ёсць магчымасць выхоўваць дзяцей «не ў гітлерюгендзе».

«Ідзе ціск на гэтыя школы. З вышэйшых школаў выганяюцца апошнія свабодалюбівыя людзі. Гэта адзіны працэс – працэс дэградацыі краіны. Проста ён па-рознаму адлюстроўваецца: у школе, у эканоміцы, у інстытуце, у шпіталі. І гэты працэс ужо даволі заўважны. Усё гэта адбываецца з упэўненасцю, што Захад – наш вораг. Сяброў у нас ужо няма. З такімі сябрамі ворагаў не трэба. Калі мы выжывем як краіна, то будзе, што даследаваць псіхолагам, антраполагам, гісторыкам. На кітайскай мове выйдзе манаграфія аб дзіўным народзе, які тут жыў да іх. Смешна», – адзначыў Віктар Шэндэровіч.

Каментар Віктара Шэндэровіча быў паказаны ў праграме «Эксперт», якую можна глядзець он-лайн на нашай старонцы па нядзелях а 20:05.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў