Шчучын рыхтуюць да Дня беларускай пісьменнасці


Адразу, як заязджаеш у горад бачны вучэбны самалёт МіГ-25, які рыхтуюцца ўсталяваць на пастамент. Шчучын за савецкім часам быў вядомы сваім вайсковым аэрадромам, які ўжо не дзейнічае, а таксама вялікай колькасцю вайскоўцаў, якія пасля аселі ў горадзе. 

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Яшчэ адно сведчанне часоў Халоднай вайны – самалёт МіГ-19 на пастаменце перад самым палацам Друцкіх-Любецкіх. Гледзячы па ўсім прыбіраць яго аніхто не збіраецца, хай гісторыкі і архітэктары ў адзін голас кажуць, што падобны помнік псуе краявід…

Рэканструкцыя палаца Друцкіх-Любецкіх, падобна, знаходзіцца на фінальнай стадыі. Прынамсі аднаўленне вонкавага дэкору збольшага скончанае, на аб’екце пастаянна знаходзіцца некалькі дзясяткаў рабочых.

Адкрыццё адрэстаўраванага палацу на Дзень пісьменнасці – адна з галоўных атракцыяў, абяцаных гарадскімі ўладамі.

Па іншы бок вадаёму, на беразе якога ўзвышаецца палац, ідзе добраўпарадкаванне берагоў. Яшчэ далей на тым беразе – трывае рэканструкцыя гаспадарчых пабудоваў Друцкіх-Любецкіх. Адзін з фальварковых будынкаў зараз стаіць без даху, унутры таксама ўсё вынішчана. За ім падобны, але за яго будаўнікі яшчэ не браліся: унутры сляды жыцця мясцовых асацыяльных элементаў…

Як там было за часамі Друцкіх Любецкіх, калі ўсё гэта будавалася, я не памятаю, – распавядае мясцовая жыхарка, – а гэтыя дамкі даўно ўжо пустыя стаяць. Раней склады былі… Шкада, дабротныя дамы, раней будаваць умелі.

Пры жаданні ў Шчучыне можна было б аднавіць увесь палацавы комплекс: сам палац, вадаёмы, фальварковыя будынкі… Выключэннем з’яўлецца хіба палацавы парк, на месцы якога зараз знаходзяцца жылыя будынкі.

Акрамя вышэйпералічанага, гарадскія ўлады абяцаюць скончыць рамонт бібліятэкі імя Цёткі, паднавіць стадыён ды дом культуры.

Нагадаем, што ХХІІ фестываль з нагоды Дня беларускай пісьменнасці пройдзе сёлета ў Шчучыне. Традыцыйна свята адзначаецца ў мясцінах, звязаных з беларускай літаратурнай і кніжнай справай: у Міры, Наваградку, Паставах, Нясвіжы, Оршы і інш. У Шчучыне фэст адбудзецца ўпершыню.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў