Шчодры вечар у Давыд Гарадку – унікальны, бо на кані!

photo

Так Шчодры вечар не святкуюць нідзе ў Беларусі. Галоўны персанаж – вершнік на белым кані, ды і Шчодрык называюць тут адпаведна – «Конікі».

У Шчодры вечар коннік ачольвае калядную працэсію ў горадзе. Мясцовыя жыхары гавораць, што зʼяўленне гэткага персанажу звязанае з гістарычнаю постаццю князя Давыда, які прыняў хрысціянства.

Паводле традыцыі, гаспадары, што прымаюць калядоўшчыкаў, мусяць накарміць каня, каб у новым годзе ў доме панавалі дабрабыт і шчасце.
«Конікі» разам з іншымі калядоўшчыкамі ходзяць у Давыд-Гарадку на Шчодры вечар штогод. У святочным натоўпе можна сустрэць і іншых традыцыйных персанажаў, такіх як мядзведзь, чорт, анёл, баран і воўк. Але сёлета можна было заўважыць і новых, у тым ліку – Мікі Маўса, Шрэка і Джэка Верабʼя.

АС, МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары