Шалёны Макс прызямліўся ў Гародні


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=FbS6x4biDTk&feature=youtu.be”][/vc_column][/vc_row]Шоу «аўтагладыятараў» упершыню прайшло ў горадзе над Нёмнам.

13 спартоўцаў на загадзя падрыхтаваных машынах узялі ўдзел у спаборніцтвах на пляцоўцы картынг-клубу на ўскрайку Горадні. Агулам адбылося пяць аўта-баёў (у фармаце 1 на 1 і 1 супраць 2) ды фінал, у якім усе былі супраць усіх – да поўнага спынення аўтамабіля… А пераможца да апошняга меў застацца ў руху.[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”19461,19465,19486,19457,19469,19474,19478,19482,19490,19494,19498,19502″][/vc_column][/vc_row]Наймацнейшым сярод юніёраў стаў Аляксей Ткачонак, чэмпіён Беларусі па аўтакросу ў 2010-м.

Машыны ў падобных шоу фактычна аднаразовыя: «забітыя» аўто знішчалі – рэзалі і давілі з дапамогай трактара. Апакаліптычную карціну ў стылістыцы «Шалёнага Максу» дапоўніў фіктыўны пажар у адным з аўто, з якім дэманстратыўна далі рады пажарныя: разразалі машыну гідра-нажніцамі, выцягнулі манекен і згасілі тое, што засталося ад аўта.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў