Шалтай Валдай


«Белсат» дазволіў сабе праінтэрпрэтаваць выказванні Уладзімера Пуціна на паседжанні Валдайскага клуба. Выступ расейскага лідара можна сціснуць да некалькіх высноў, якія па ўсёй верагоднасці вызначаць галоўныя трэнды ў знешняй палітыцы Расеі на бліжэйшыя гады: суперантыамерыканізм, новы сусветны парадак.

1 У Савецкі саюз мы не вернемся. Будзем будаваць Еўразійскі.

«У нас няма жадання вярнуцца да таталітарнага мінулага, і не таму што мы чагосьці баімся, а таму што я глыбока перакананы: для расейскага грамадства гэта тупіковы шлях развіцця».

2 Амерыканцы! Ахтунг, вы змушаеце людзей думаць, што Міша Задорнаў меў рацыю, намякнуў Уладзімір Уладзіміравіч.

«А адкуль паступаюць новыя рэкруты (у войска Ісламскай дзяржавы – belsat.eu)? У тым жа Іраку ў выніку звяржэння Садама Хусейна былі разбураны дзяржаўныя інстытуты, уключаючы армію. Мы тады яшчэ казалі: будзьце асцярожней, куды вы выгналі гэтых людзей, што яны будуць рабіць, ува што вы іх ператвараеце?».

3 Акрамя Еўропы і ЗША Расея можа сябраваць з Манголіяй, Арменіяй, Егіптам, Нікарагуа і ў рэшце рэшт з Кітаем.

«Тое, што Расею спрабуюць неяк закрыць, ізаляваць – гэта факт. Усе пра гэта кажа. Публічна пра гэта кажуць вашыя лідары, што мы Расею пакараем, яна дорага заплаціць, што яна будзе ізгоем і гэтак далей, і гэтак далей… Я лічу, што гэта шкодна, а тым, хто спрабуе гэта зрабіць, магу сказаць, што гэта немагчыма».

4 Шматпалярнага свету больш няма. Расея сама прыдумае сабе правілы гульні на міжнароднай арэне.

«Само паняцце «нацыянальны суверэнітэт» для большасці дзяржаў стала адноснай велічынёй. Па сутнасці, была прапанаваная формула – чым мацней лаяльнасць адзінаму цэнтру ўплыву ў свеце, тым вышэй легітымнасць таго ці іншага кіруючага рэжыму».

Валдайскі выступ у 2013 г.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў