Шаленства маладосці, выбары і жэст адчаю


Шаленства маладосці і колераў. Як весяліліся на «Freaky Summer Party»?

На Камсамольскім возеры ў Менску «Freaky Summer Party 2015» у чарговы раз пацвердзіў статус найлепшага гарадскога арт-пікніка.

Заўзятары байкатуюць футбольныя матчы – пратэстуюць супраць самаволі міліцыянтаў

Патрапіць у аўтазак або пад арышт у Беларусі можна за шапку з гербам Пагоня ці звычайную татуіроўку. Заўзятары патрабуюць спыніць беззаконне з боку міліцыянтаў ды байкатуюць матчы нацыянальнай лігі.

У Менску найбольш ахвотна падпісваюцца за кандыдатуры Караткевіч і Лукашэнкі

Стартаваў чарговы этап выбарчай кампаніі – збор подпісаў у падтрыманне грамадзянаў, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі на прэзідэнцтва ў Беларусі.

Скандальныя «Начныя ваўкі» зноў прыедуць у Беларусь

Байкеры з расейскага мотаклубу збіраюцца праехаць з Берасця да Севастопалю.

Жэст адчаю: маці асуджаных за распаўсюд наркотыкаў ствараюць праваабарончую арганізацыю

«328 не проста лічба» – так завочна бацькі называюць свой аргкамітэт. Назву падказаў аднайменны артыкул КК РБ – «незаконны абарот наркатычных сродкаў». Стварэнне аргкамітэту – жэст адчаю, бо папярэдне ўжо былі лісты ў суды, пракуратуру, нават прэзідэнту. Каб дапамагчы дзецям, а таксама падтрымаць адно аднаго патрэбная арганізацыя. З гэтай нагоды на выходных у Горадні бацькі зладзілі невялічкую прэс-канферэнцыю.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары