«Шахцёр» – срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі па футболе, менскае «Дынама» – з бронзай


«Шахцёр» (Салігорск)

У перадапошнім туры айчыннага футбольнага першынства сталі вядомыя ўсе медалісты.

Вынікі сённяшніх матчаў:

«Віцебск» – БАТЭ – 2:1

«Граніт» – «Менск» – 0:7

«Слуцк» – «Нёман» – 0:0

«Шахцёр» – «Славія» – 5:1

«Крумкачы» – «Дынама» (Берасце) – 0:0

«Нафтан» – «Белшына» – 2:2

«Дынама» (Менск) – «Іслач» – 1:0

«Гарадзея» – «Тарпеда-БелАЗ» – 3:3

Глядзіце таксама >>> Падчас матчу баснійскі футбаліст сцягнуў з суперніка трусы і справакаваў бойку

Такім чынам салігорскі «Шахцёр» становіцца ўладальнікам срэбраных медалёў чэмпіянату Беларусі па футболе, менскім «дынамаўцам» дастаецца бронза.

Барысаўскі БАТЭ аформіў чэмпіёнства за 5 тураў да канца чэмпіянату.

У апошнім туры стануць вядомыя два клубы, якія пакінуць Вышэйшую лігу: барацьбу за выжыванне будуць весці наваполацкі «Нафтан», бабруйская «Белшына» ды мікашэвіцкі «Граніт».

Агляд спартовых навінаў за 19 лістапада

НМ, belsat.eu, фотаздымак Pressball.by

Стужка навінаў