Шахід забіў 17 асобаў на поўдні Багдаду


Паводле апошніх звестак больш за 40 чалавек атрымалі раненні.

Выбух адбыўся 29 сакавіка на адным з паліцэйскіх блокпастоў у сталіцы Іраку. Паводле відавочцаў, у блокпост урэзаўся бензавоз, за стырном якога сядзеў тэрарыст-смяротнік.

Сярод загінулых працаўнікі паліцыі і мірныя жыхары.

Пакуль ні адна з тэрарыстычных груповак не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт.

ЮВ, belsat.eu, паводле alaraby.co.uk

Глядзі таксама
Каментары