Севярынец плануе зладзіць маштабны мітынг супраць рэстарацыі «Паедзем, паядзім»


Абаронцы Курапатаў плануюць правесці мітынгі пратэсту каля рэстарацыі «Паедзем, паядзім» у першай палове верасня. Пра гэта belsat.eu распавёў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

Адпаведнае рашэнне прынялі абаронцы Курапатаў 23 ліпеня на нарадзе. Пры чым актывісты не выключаюць, што будзе праведзены не адна акцыя, а некалькі мітынгаў.

«У цэнтры ўвагі абаронцаў Курапатаў, безумоўна, стаіць праблемы рэстарацыі «Паедзем, паядзім». І першы мітынг дакладна будзе там, дзе стаіць гэтая рэстарацыя. Думаю, што мы будзем падаваць заяўку на правядзенне мітынгу, будзем сур’ёзна рыхтавацца, і калі людзі выйдуць з летніх адпачынкаў такі мітынг зладзім (вядома, калі за гэты час рэстарацыю не зачыняць). Патрэбна збіраць больш людзей, патрэбна больш увагі прыцягваць да гэтай праблемы, таму восенню мы распачнем вялікую мабілізацыю», – адзначыў палітык.

Дакладныя даты акцыяў абаронцы Курапатаў пакуль не прызначылі, але Севярынец мяркуе, што першы мітынг адбудзецца ў першай палове верасня.

Пры гэтым штодзённыя вахты актывістаў у Курапатах спыняцца не будуць.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў