Севярынец атрымаў першы штраф пасля «хіміі»


Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў Севярынца за ўдзел у акцыі 24 лістапада.

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец даведаўся, што яго аштрафавалі на 25 базавых велічыняў. 24 лістапада некалькі дзясяткаў актывістаў дэмакратычнага руху, сярод якіх былі Анатоль Лябедзька, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Максім Вінярскі ды іншыя, усталявалі запаленыя свечкі на прыступках Дому ўраду, каб такім чынам нагадаць грамадскасці пра Рэферэндум 1996 года, які палітыкі лічаць датай дзяржаўнага перавароту ў краіне.

За гэтую акцыю суд Маскоўскага раёну Менска завочна прысудзіў штрафы таксама Аляксандру Макаеву і Максіму Вінярскаму.

Павал Севярынец звярнуў увагу, што супрацоўнікі міліцыі яго не затрымлівалі і пратаколаў не складалі. Гэта першая адміністрацыйная справа супраць палітыка пасля адбыцця пакарання за ўдзел у Плошчы ў снежні 2010-га.

Любоў Лунёва

Стужка навінаў