Севярынец атрымаў адказ на зварот уключыць «Белсат» у сетку беларускага ТБ

urgent

Фота: архіў

Павел Севярынец атрымаў адказ з адміністрацыі кіраўніка дзяржавы на свой зварот уключыць тэлеканал «Белсат» у сетку вяшчання Беларусі. Са спазненнем на амаль што месяц. 

Згодна з заканадаўствам, ліст мусіў прыйсці цягам 14 дзён. У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў – цягам месяцу, але не пазней 19 студзеня 2017 году.

Ліст падпісаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі Валерыям Міцкевічам. У ім ідзе гаворка пра тое, што спыненне вяшчання расейскай прапаганды будзе «незаконным абмежаваннем свабоды слова».

Наш тэлеканал спадар Міцкевіч называе «замежным СМІ», журналісты якога мусяць прайсці акрэдытацыю ў Саўміне.

«Вядома, чакаць ад Лукашэнкі рэальнай абароны незалежнасці і поўнай свабоды слова для незалежных СМІ не выпадае. Усе гэтыя крокі давядзецца рабіць новай уладзе. Але адказ фіксуе: рэжым па-ранейшаму, як трус перад удавам, загіпнатызавана глядзіць на крамлёўскі экран», – падсумоўвае спадар Павел.

На двух старонках на беларускай мове тлумачыцца, чаму патрабаванні падпісантаў не могуць быць задаволеныя. Намеснік кіраўніка адміністрацыі ў сваім лісце ўзгадвае закон «Аб сродках масавай інфармацыі», паводле якога «вяшчанне тэлепраграм можа адбывацца толькі пасля атрымання рэдакцыяй адпаведнай ліцэнзіі».

Акцыю на падтрыманне «Белсата» напрыканцы мінулага году зладзілі грамадзскія актывісты на чале з Паўлам Севярынцам. Па яе выніках удзельнікі акцыі 19 снежня пакінулі пісьмовы заврот у прыёмнай адміністрацыі. У звароце між іншым патрабавалася забяспечыць журналістаў тэлеканалу «Белсат» акрэдытацыяй. Намеснік загадчыка прыёмнай па зваротах грамадзянаў Ігар Ламаносаў зарэгістраваў зварот.


ВД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары