Сэрына Ўільямз выгуляла перамогу ў сваёй сястры ў фінале Australian Open


Малодшая Ўіяльмз вяртаецца на першы радок WTA.

Тэнісістка Сэрына Уільямз перамагла сваю сястру Вінус у фінале турніру Australian Open. Малодшая з сясцёр выйграла абодва сэты з лікам 6:4.

Гэта ўжо сёмая перамога Сэрыны Ўільямз на аўстралійскім чэмпіянаце і 23-я ў адзіночных турнірах «Вялікага шлема» (Ўільямз тройчы перамагала на «Ралан Гарос», сем разоў – на Ўімблдане і шэсць – на US Open).

Цяпер яна вернецца на першы радок жаночага рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі.

Дадамо, што ў 2012 і 2013-м пераможцаю Australian Open станавілася беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая ўзяла паўзу ў кар’еры ў сувязі з тым, што збіраецца стаць мамаю.

Заўтра на Australian Open – мужчынскі фінал, у ім згуляюць Рафаэль Надаль і Роджэр Федэрэр.

ДД

Стужка навінаў