«Серверы не паспяваюць абнаўляць курсы валютаў. Хаця гэта ўжо не важна»


Падзенне расейскага рубля не паспяваюць фіксаваць фінансавыя сайты.

Асноўныя расейскія фінансавыя сайты сёння працуюць з перабоямі. Гэта тычацца, напрыклад, сайту Banki.ru. Пры самых простых запытах на ім пэўны час з’яўлялася заглушка: «Так, на сайце нешта сапсавалася». Старонка «Сбербанка», што доўгі час была недаступнай таксама вывесіла заглушку, якая паведамляла аб прафілактычных працах на сайце.

Сайт Zenrus.ru перастаў абнаўляцца, унізе старонкі стаіць допіс: «У нас серверы не паспяваюць абнаўляцца з такой хуткасцю. Але гэта ўжо не важна».

Прасачыць за тым, як мяняўся курс рубля 16 снежня можна на дыяграме сайту Forexpf.ru:

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

ЗК, belsat.eu, паводле dp.ru

Стужка навінаў