«Сэрца разрываецца ад болю, калі ён ціхмяна сядзіць і глядзіць на гарэзлівых дзяцей»


Ягорка Валчкоў хоча хадзіць, але без вашай дапамогі яму будзе цяжка гэта зрабіць.

Яму 10 гадоў. Ён вучыцца ў звычайнай школе ў Светлагорску. І сам – звычайны хлопчык. Любіць кампютар і мае сяброў, у яго ёсць старэйшы брат. Ён любіць сваіх бацькоў і паважае настаўнікаў. Яго любімыя прадметы матэматыка і ангельская мова. Вось толькі хадзіць самастойна Ягор Валчкоў не можа.

«Сэрца разрываецца ад болю, калі ён смірна сядзіць і глядзіць на гарэзлівых дзяцей», – піша яго маці Іна Валчкова.

Ягор лячыўся ў самых розных клініках і санаторыях Беларусі, Літвы (дыягназ ДЦП, статычная дыплегія 2-й ступені). Надзея на вынік лячэння ў Ягора і яго бацькоў узнікла толькі тады, калі яны прайшлі першы рэабілітацыйны курс у цэнтры «Алінэк» у Варшаве. Каб дабіцца сапраўднага эфекту, трэба рэабілітацыю прадоўжыць. Але яна, як і пакупка спецыяльнага медычнага рыштунку, абутку, патрабуе немалых грошай, якіх у сям’і няма.

У сям’і працуе толькі тата. Старэйшы брат Ягора яшчэ вучыцца ў школе. Толькі выраб артэзаў (спецыяльны артапедычны абутак) каштаваў Валчковым 1000 €.

Вы можаце дапамагчы Ягору, калі пералічыце грошы на адзін з дабрачынных рахункаў:

Беларускія рублі – транзітны рахунак 3819990019478 на дабрачынны рахунак 000032 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы;

Долары ЗША – транзітны рахунак 3819990019407 на дабрачынны рахунак 000055 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы;

Еўра – транзітны рахунак 3819990019407 на дабрачынны рахунак 000013 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы;

Прызначэнне плацяжу: Валчкова Іна Якаўлеўна на карысць сына Валчкова Ягора Андрэевіча для лячэння і рэабілітацыі за межамі Беларусі.

Старонка дапамогі Ягору на сайце Беларусбанк >>>

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў