Сербскія і албанскія футбалісты пабіліся з-за албанскага сцягу


Албанскія фанаты, якіх не пусцілі на матч, зладзілі палёт над стадыёнам сцягу «Вялікай Албаніі». А сербскія вывесілі банэр «Слава Пуціну».

Футбольны матч адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы-2016 быў спынены ў канцы першага тайму. На 41-й хвіліне з боку трыбунаў да поля падляцеў дрон са сцягам так званай «Вялікай Албаніі» – тэрыторыі, якая ахоплівае ўсе часткі Балканаў, дзе пражываюць этнічныя албанцы.

Урэшце адзін з сербскіх гульцоў схапіў сцяг, што выклікала гнеўную рэакцыю албанскіх футбалістаў.

Пасля таго, як каля дзясятка сербскіх фанатаў выбеглі на поле і напалі на гульцоў зборнай Албаніі, умяшаўся спецназ.

Па падазрэнні ў арганізацыі інцыдэнту са сцягам наўпрост у віп-ложы стадыёну «Партызан» быў затрыманы брат прэм’ер-міністра Ольсі Рама, але неўзабаве яго адпусцілі.

Дарэчы, сербскія заўзятары таксама адзначыліся. Яны вывесілі банэр „Слава Пуціну” і скандавалі імя расейскага прэзідэнта, як перадае баснійскі журналіст Саша Ібруль.

[vc_single_image image=”346759″ img_size=”large”]

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў