Сербія выплаціла амаль 740 тыс. еўраў ахвярам камуністычнага рэжыму


Пацярпелыя ад камуністычнага рэжыму сербы праз суд дамагаюцца кампенсацыі.

Агулам было з 1 студзеня 2014 года па 31 ліпеня 2015 года было выплачана 737,804 еўраў, паведамляе сербскае Міністэрства юстыцыі. Такім чынам сербскія суды задаволілі 1106 заявак на кампенсацыю.

Сербія прыняла закон аб рэабілітацыі ў 2006-м годзе. Ён дазваляе тым, хто жыў пад пагрозай жыццю альбо пад пагрозай гвалту з боку камуністычных уладаў, а таксама сваякам такіх людзей, вярнуць сабе добрае імя.

Калі суд палічыць прэтэнзіі абгрунтаванымі, заяўнік можа разлічваць на вяртанне страчанай маёмасці альбо на грашовую кампенсацыю.

Зусім нядаўна быў рэабілітаваны апошні югаслаўскі кароль Пэтар ІІ Караджорджэвіч. Цяпер яго нашчадкі могуць дабівацца вяртання канфіскаванай маёмасці, якая паводле ацэнак СМІ, каштуе дзясяткі мільёнаў еўраў, і ўключае ў сябе вілы, дамы, зямлю, мэблю і творы мастацтва. Усяго гэтага каралеўская сям’я была пазбаўленая, калі яе зрынулі ў 1945 камуністы.

НМ, belsat.eu, паводле Balkaninsight.com

Стужка навінаў