Сепаратысты затрымалі былога пасла Украіны ў Беларусі


Баевікі ЛНР схапілі дэпутата Вярхоўнай рады ад Партыі рэгіёнаў Віктара Ціханава ў ягоным доме ў Луганску, падала pravda.com.ua.

Падставай для затрымання стала нібыта супраца з кіеўскімі ўладамі, напісаў informator.lg.ua. Ніякіх вымаганняў баевікі пакуль не агучылі.

Былы кіраўнік Луганскага абласнога савету (1998-2006) і пасол Украіны ў Беларусі (2011-2012) Віктар Ціханаў адным з першых украінскіх палітыкаў пачаў казаць пра федэралізацыю дзяржавы. Яго называлі спонсарам сепаратыстаў у Луганскай вобласці.

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua, informator.lg.ua

Стужка навінаў