Украінскія вайскоўцы адбілі атаку сепаратыстаў на Данецкі аэрапорт


У баі забіты сем баевікоў, каля дзесяці атрымалі раненні. Раней паведамлялася, што сепаратысты захапілі два тэрміналы аэрадрому.

Паводле камандзіра батальёну Данбас Сямёна Сяменчанка, баевікам ДНР прынцыпова захапіць аэрадром.

«Там стральба з усяго, з чаго толькі можна. Там і танкі, і стралковая зброя. Я так разумею, што на ўсе нашыя мірныя ініцыятывы і замірэнне людзям напляваць. Тое ж тычыцца палонных. Ім пляваць на гэтыя дамоўленасці. Мой сын, якому 6 гадоў, кажа – тата, Данецк памёр. Я кажу, што ён не памёр, але калі ён ажыве вядома аднаму Богу», – сказаў Сямён Сяменчанка.

У прэс-службе старшыні Данецкай адміністрацыі Сяргея Таруты заяўляюць, што баевікі вылучалі патрабаванне пра абмен тэрыторыі Данецкага аэрапорта на іншыя тэрыторыі, піша «gazeta.ua».

Тым часам расейскі «Першы канал» паказаў сюжэт, як баевікі абстрэльваюць Данецкі аэрапорт з акна шматпавярховіка. Сепаратысты не хаваюць факту таго, што прыкрываюцца мірнымі жыхарамі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў