Сепаратысты «праўдарубы» знайшлі склад з кантрабандай кіраўніка ЛНР


Відэа ў сваім Facebook апублікаваў адэскі блогер Дзяніс Казанскі.

Паводле блогера відэаздымкі зрабілі паплечнікі Ігара Платніцкага (кіраўнік «Луганскай народнай рэспублікі») з батальёну «Адэса».

На складзе Платніцкага былі знойдзены алкаголь з г. зв. «расейскіх гумканвояў» і тавары з луганскіх супермаркетаў, пра што сведчыць рапарт, апублікаваны на старонцы батальёну.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

На дадзены момант вядома, што батальён «Адэса» разброены, а яго кіраўнік (пазыўны Фома) знаходзіцца пад вартай у падвале адміністрацыі ЛНР.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў