Сем'і трох загінулых у «боінгу» немцаў хочуць мільён еўра ад Украіны


Адвакат Эльмар Гімулля рыхтуе позву ў Еўрапейскі суд па правах чалавека супраць украінскіх уладаў.

«Паводле міжнароднага права, кожная дзяржава, адчыняючы паветраную прастору над сваёй тэрыторыяй, нясе за яе адказнасць», – заявіў у інтэрв’ю «Bild am Sonntag» адвакат Эльмар Гімулля. Цягам двух тыдняў ён падасць позву Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбурзе.

Як паведамляе Gazeta Wyborcza, пакуль прэтэнзіі да ўкраінскіх уладаў маюць тры сям’і з Нямеччыны. Але ў электронным лісце да «Associated Press» Эльмар Гімулля падкрэсліў, што іншыя сем’і ахвяраў таксама могуць далучыцца да позвы. Пры гэтым ён дадаў, што ў будучыні позва можа быць складзена і супраць Расеі, калі будзе даказана, што яна мае дачыненне да збіцця «боінга» з 298 пасажырамі на борце.

«Боінг-777» «Малайзійскіх авіяліній» быў збіты 17 ліпеня, калі пралятаў над Усходняй Украінай.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў