Сем паліцыянтаў загінулі ад тэракту ў Турцыі


Сем чалавек загінулі ў выніку тэракту ў курдскім горадзе Дыярбакыр (Diyarbakir) на паўднёвым усходзе Турцыі.

Пра гэта ў чацвер, 31 сакавіка, паведамляе «Associated Press».

Па дадзеных агенцтва, усё загінулыя – паліцыянты. Яшчэ 27 чалавек пацярпелі, уключаючы дзевяць грамадзянскіх, перадае агенцтва «Anadolu».

Выбухоўка дэтанавалася ў той момант, калі міма праязджала машына са спецназам і паліцыянтамі з атраду асобага прызначэння. Выбух аўтамабіля, начыненага выбухоўкай, пашкодзіў некалькі машын, а ў суседнім гмаху амаль усе шыбы выбіла выбуховай хваляй.

Улады лічаць, што арганізатарамі тэракту былі курдскія сепаратысты.

У сярэдзіне лютага тэракт адбыўся ў цэнтры Анкары. 28 чалавек загінулі, 61 атрымалі раненні. Прэмʼер-міністр Турцыі Ахмэт Давутаглу (Ahmet Davutoğlu) абвінаваціў у здзяйсненні тэракту сірыйскіх курдаў.

«У дадзены момант сітуацыя з арганізатарамі тэракту цалкам ясная. Гэты тэракт правялі прадстаўнікі сепаратысцкай тэрарыстычнай арганізацыі РПК (Рабочая партыя Курдыстану) і чальцы АНС (Атрад народнай самаабароны), якія прыбылі ў краіну з Сірыі», – сказаў Давутаглу.

МЯ, паводле tvrain.ru

Стужка навінаў