Сэлфі-палка Бэна Стылера трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса


Фота: @ZoolanderMovie

Актор зрабіў фота пры дапамозе 8,5-метровай прылады падчас прэмʼеры камедыі «Узорны самец 2» у Лондане.

Прадстаўнік Кнігі Гінэса, які прысутнічаў на прэмʼеры кінастужкі, ўручыў Стылеру адмысловы сертыфікат, пацвярджаючы рэкорд.

Фільм зʼявіцца ў сусветным пракаце 12 лютага. У фільме браў удзел Оўэн Ўілсан, Джасцін Бібер, Пенелопа Круз, Канье Ўэст, Кім Кардашʼян, Наомі Кэмпбэл ды іншыя зоркі.

Неўзабаве пасля выхаду трэйлеру кінакамедыі прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці і іх прыхільнікі размясцілі ў інтэрнэце петыцыю з заклікам байкатаваць фільм Бэна Стылера. Паводле іх, у стужцы ўтрымліваюцца насмешкі над андрагінамі і трансгендэрамі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары