Сэлфі напярэдадні старажытнага свята


Дзяўчаты ў хакаскіх традыцыйных касцюмах зрабілі сабе сэлфі падчас рэпетыцыі традыцыйнага хакаскага свята Тун-Пайрам (Свята першага айрану) у музеі-запаведніку недалёка ад Абакану ў Рэспубліцы Хакасія.

Тун-Пайрам – надзвычай старажытнае свята, якое сваймі вытокамі звязанае з ушанаваннем зямлі. У канцы траўня-пачатку чэрвеня, пасля перакачавання цюркскіх жывёлагадоўчых плямёнаў на летнюю стаянку, ладзілася свята першага айрану – кісламалочнага напою. Быдла, якое перазімавала, хутка папраўлялася на першым зялёным корме, таму зʼяўлялася шмат малака, з якога і рабілі айран. На свята хакасцы шылі новыя народныя строі. З айрану ж рыхтавалі алкагольныя напоі.

Гэтае свята было амаль згубленае ў часы Савецкага Саюзу, але ў 1980 годзе хакаская інтэлігенцыя адрадзіла Тун-Пайрам. З таго часу свята адзначаюць рэгулярна.

МЯ, belsat.eu. Фота REUTERS/Ilya Naymushin

Глядзі таксама
Каментары