«Сэканд-хэнд» Алексіевіч стаў бэстсэлерам у ЗША


Амерыканцы набываюць 6–8 тысячаў асобнікаў штотыдзень.

Ангельскі пераклад кнігі выйшаў у амерыканскім выдавецтве Random House. «Час сэканд-хэнд» ужо на працягу некалькіх месяцаў знаходзіцца ў спісе бэстсэлераў New York Times, а яго продажы дасягаюць у ЗША 6-8 тысяч асобнікаў на тыдзень.

Паводле рэдактара выдання Сэма Нікалсана, англамоўныя чытачы ўжо знаёмыя з «Чарнобыльскай малітвай» і «Цынкавымі хлопчыкамі». Уручэнне летась Святлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі па літаратуры значна падагрэла інтарэс да яе творчасці.

Пісьменніца цяпер знаходзіцца ў ЗША, і сёння асабіста прэзентавала сваю апошнюю кнігу ў Вашынгтоне.[/vc_column_text][vc_single_image image=”214768″ img_size=”large”][vc_column_text]Сэм Нікалсан назваў «Час сэканд-хэнд» універсальнай гісторыяй аб чалавечых лёсах, здольнай запоўніць прабелы ўва ўяўленнях амерыканцаў аб краінах былога СССР.

Цягам бліжэйшых двух гадоў Random House плануе выдаць таксама кнігі «У вайны не жаночы твар» і «Апошнія сведкі».

Алексіевіч прызналася ў інтэрвʼю «БелаПАН», што не чакала такога шалёнага поспеху за акіянам, хоць яе кнігі і раней займалі першыя радкі папулярнасці за мяжой. Яна тлумачыць поспех «Часу сэканд-хэнд» цікаўнасцю да дакументальна-мастацкага апавядання як жанру, які мала прадстаўлены ў амерыканскай літаратуры.

За сем дзён у ЗША Алексіевіч дала дзясятак інтэрв’ю амерыканскім медыям – Washington Post, New Yorker, Boston Globe, «Голасу Амерыкі» і тэлебачанню PBS.

Нашая пісьменніца правяла чытанне сваіх твораў у публічнай бібліятэцы Нью-Ёрку ды Нацыянальным фондзе дэмакратыі, а таксама сустрэлася з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

ДД, belsat.eu; фота: belapan.by

Стужка навінаў