Сейм Літвы прызнаў БелАЭС пагрозаю нацыянальнай бяспецы


Парламент Літвы пастанавіў, што БелАЭС, што будуецца ў Астравецкім раёне, зʼяўляецца небяспечнай, уяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літоўскай Рэспублікі, яе навакольнаму асяроддзю і грамадскаму здароўю.

Пра гэта паведамляе Delfi.

За прыняцце такога закона ў чацвер прагаласавалі 104 дэпутаты. Кіраўнік парламенцкага камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Вітаўтас Бакас сцвярджае, што прыняты закон будзе мець вялікае значэнне, як у сярэдняй, так і доўгатэрміновай перспектыве. Бакас адзначыў, што Беларусь парушае тры міжнародныя канвенцыі, праект БелАЭС зʼяўляецца непразрыстым.

Афіцыйная Вільня неаднаразова выказвала сваю заклапочанасць будоўляй атамнай электрастанцыі ў Астраўцы – усяго ў 50 кіламетрах ад літоўскай сталіцы.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў