СБУ заявіла аб затрыманні расейскага шпіёна ва ўрадзе Украіны


Як паведаміў тэлеканалу «112» прадстаўнік Кабміна Вадзім Дзенісенка, гаворка вядзецца пра памочніка прэм’ер-міністра Уладзіміра Гройсмана Станіслава Яжова.

«Інфармацыя пра тое, што гэты чалавек можа займацца супрацьпраўнай дзейнасцю, была вядомая досыць даўно, і яго праца ў апошні час была што называецца «пад каўпаком», – заявіў Дзенісенка.

Раней СБУ заявіла аб выкрыцці расейскага агента, які працаваў у сакратарыяце ўрада Украіны, аднак імя яго не называлася. Паводле версіі следства, ён «быў завербаваны» расейскімі спецслужбамі падчас замежнай камандзіроўкі.

«Аператыўнікі СБУ задакументавалі, што чыноўнік па заданні расейскіх куратараў збіраў з дапамогай спецыяльнага абсталявання інфармацыю аб дзейнасці ўрадавых структур. Атрыманыя дадзеныя зламыснік перадаваў куратарам праз электронныя каналы сувязі», — заявілі ў Службе бяспекі Украіны.

KA, belsat.eu

Стужка навінаў