СБУ завяла крымінальную справу за публікацыю імёнаў «ахвяраў» па справе Бабчанкі


Дадзеныя 47 асобаў з’явіліся на старонцы інтэрнэт-выдання «Cтрана.ua». СБУ паведамляе, што інфармацыя пра гэтых людзей зʼяўляецца часткай раней заведзенай крымінальнай справы.

«У публікацыі пазначаныя прозвішчы грамадзянаў Украіны і замежных дзяржаў, якіх планавалася фізічна знішчыць у выніку тэрарыстычных актаў на тэрыторыі нашай краіны», – зазначае Служба бяспекі Украіны.

У той жа час СБУ запэўнівае, што гэтыя дадзеныя нікому не перадавалі і дазволу на публікацыю ад органаў дасудовага расследавання інтэрнэт-рэсурс не атрымліваў.

Цяпер ідзе следства па ч. 1 арт. 387 Крымінальнага кодэксу Украіны. Гэты артыкул прадугледжвае штраф або папраўчыя працы тэрмінам да двух гадоў.

Нагадаем, што 29 траўня зʼявілася інфармацыя пра забойства журналіста Аркадзя Бабчанкі. Паліцыя Украіны афіцыйна пацвердзіла гэта. На наступны дзень высветлілася, што Бабчанка жывы, а ягонае «забойства» было часткай спецаперацыі СБУ. Генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка паведаміў, што дзякуючы такім дзеяням следчыя атрымалі спіс з 47 асобаў, якіх планавалася забіць пасля Аркадзя Бабчанкі. 5 чэрвеня «Страна.ua» выклала імёны «ахвяраў» ва ўсеагульны доступ. Сярод «замоўленых» вядомыя журналісты і блогеры.

Чытайце таксама:

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў